Банкі перакладаюць валютныя рызыкі на кліентаў
- 6.04.2011, 16:34
Некаторыя банкі прымаюць да пагашэння валютных крэдытаў беларускія рублі, але па курсе Нацыянальнага банка +10%.
Такую інфармацыю TUT.by паведамілі ў Банку Масква-Мінск і ў Белрасбанку. У гэтых банках пры пагашэнні крэдыту курс даляра складае 3355 руб.
У Альфа-Банку, БПС-Банку, Белаграпрамбанку бягучыя плацяжы па крэдыце можна ажыццявіць у рублях па курсе продажу ў банку, але датэрмінова пагасіць крэдыт можна толькі ў замежнай валюце. У Прыёрбанку для таго каб заплаціць за валютны крэдыт у рублях, прыйдзецца адкрыць бягучы рахунак.
У Беларусбанку і бягучыя плацяжы, і датэрміновае пагашэнне валютнага крэдыту можна ажыццявіць у беларускіх рублях па афіцыйным курсе.