Рэчыца: "Саннікаў - наш прэзідэнт"
- 7.04.2011, 14:51
У Рэчыцы дэмакратычныя актывісты расклеілі плакаты "Саннікаў - наш прэзідэнт".
Плакаты з'явіліся ў цэнтры горада, на цэнтральным рынку, на аўтобусных прыпынках.
Нагадаем, кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў утрымліваецца ў СІЗА КДБ больш за тры месяцы. Андрэй Алегавіч быў арыштаваны ў дзень выбараў, 19 снежня, адразу пасля разгону шматтысячнай мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.