"Шэры" курс даляра перавышае афіцыйны ў паўтара разы
- 7.04.2011, 17:43
На пазабіржавым рынку фарміруецца "шэры" курс нацвалюты, які значна адрозніваецца ад афіцыйнага.
Больш за месяц на ўсіх сегментах валютнага рынку захоўваецца стабільная стагнацыя, выкліканая вымушанай мінімізацыяй валютных інтэрвенцый Нацбанка і дэвальвацыйных чаканнях контрагентаў.
НББ захоўвае мінімальны ўзровень інтэрвенцый на біржавым рынку ў частцы кампенсацыі недастатковай для задавальнення першачарговых запатрабаванняў эканомікі прапановы ў далярах ЗША. З 1 красавіка НББ усталёўвае індывідуальныя ліміты на продаж валюты на біржы зыходзячы з чарговасці: аплата імпарту газу, лекаў, набыццё замежнай валюты для пагашэння валютных крэдытаў.
Так, па дадзеных Беларускай валютна-фондавай біржы, у перыяд 4-7 красавіка прапанова даляраў ЗША ў межах абавязковага продажу часткі валютнай выручкі склала $35 млн, попыт - $ 155 млн. Фактычны аб'ём угод адпавядае суме валавога попыту, які рэгулюецца Нацбанкам праз фільтраванне заявак, што адаюцца банкамі на біржу. Такім чынам, аб'ём валютных інтэрвенцыі НББ на біржы ў дадзены перыяд склаў $120 млн.
Біржавыя таргі еўра і расейскім рублём маюць больш збалансаваны характар і аб'ём угод адпавядае фактычнай прапанове, у адрозненне ад пагадненняў з далярамі ЗША, аб'ём угод па якім адпавядае адрэгуляванаму Нацбанкам попыту. Так, прапанова расейскага рубля на біржы 4 - 7 красавіка склала 1,76 млрд рас.руб., попыт - 1,38 млрд. Па экспертнай адзнацы, чыстую прапанову выкупляе НББ. Біржавыя ўгоды з еўра з'яўляюцца пакуль найбольш збалансаваным - пры попыце на 43,4 млн у перыяд 4-7 красавіка прапанова склала 46,3 млн.
Па выніках біржавых таргоў за 4-7 красавіка курс беларускага рубля знізіўся: да еўра на 1%, да расейскага рубля - на 0,7%, да даляра ЗША - на 0,2%.
Апытаныя агенцтвам "Інтэрфакс-Захад" прадстаўнікі шэрагу банкаў сведчаць, што на пазабіржавым рынку заключаюцца ўгоды па дамоўленасці паміж кліентамі. Банкі выступаюць выключна ў ролі фармальных пасярэднікаў, не зарабляючы на ўгодах. Ужо на працягу месяца экспарцёры не прадаюць банкам валютную выручку, нягледзячы на дазволеныя Нацбанкам ваганні пазабіржавага курсу ў межах 10% да афіцыйнага курсу. Адпаведна, банкі не прадаюць валюту кліентам-прадпрыемствам.
У выніку, на пазабіржавым рынку фарміруецца "шэры" курс нацвалюты, які значна адрозніваецца ад афіцыйнага. Так, у сегменце ўгод кліент-кліент бягучы курс беларускага рубля да даляра ЗША складае Br3800-3900/$1, што на 24-28% вышэй за афіцыйны курс, усталяваны Нацбанкам.
Па звестках агенцтва, асобныя банкі ўсё ж прадаюць замежную валюту сваім кліентам праз ужыванне розных напаўлегальных схем. Пры гэтым выніковы курс перавышае афіцыйны прыкладна ў 1,5 разы. Пры такіх угодах курс да даляра ЗША даходзіць да Br4, 5 тыс., да расейскага рубля - да Br140-150 (афіцыйны курс Br108, 2 за 1 рос.руб.).
Эксперты ў банкаўскіх колах адзначаюць, што коштавым арыенцірам для пазабіржавага рынку цяпер выступаюць каціроўкі беларускага рубля, якія выстаўляюць прыбалтыйскія банкі. У прыватнасці, латвійскі Rietumu Banka выставіў на 7 красавіка каціроўкі на продаж замежнай валюты за беларускія рублі: Br4500/$1, Br6490/1 еўра. Пры гэтым практычна дзейнічае наступная схема: беларускія кампаніі плацяць на рахункі прыбалтыйскіх кампаній у беларускіх рублях, якія потым аплочваюць імпартныя кантракты беларускіх контрагентаў.
На рынку наяўнай валюты захоўваецца ажыятажны попыт. Практычна каля ўсіх пунктаў абмену выстройваюцца арганізаваныя чэргі з жадаючых набыць валюту, якія чакаюць рэдкіх прадаўцоў. У шэрагу абменных пунктаў чарговасць рэгулюе міліцыя. Дадзеная сітуацыя тлумачыцца тым, што НББ з 22 сакавіка спыніў продаж банкам замежнай валюты для падмацавання абменнікаў і цяпер сума продажу наяўнай валюты адпавядае суме яе набыцця ў насельніцтва.