Сямашка: Беларускія НПЗ загружаныя на 100% і нават больш
- 8.04.2011, 9:48
Пэўная затрымка ў працы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў назіралася ў студзені.
Па словах першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі, пэўная затрымка ў працы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў назіралася ў студзені бягучага года, перадае БелТА. Гэта адбывалася ў выглядзе таго, што расейскія кампаніі з беларускімі нафтаперапрацоўчымі заводамі і канцэрнам "Белнафтахім" абмяркоўвалі пытанні па формуле кошту. Таму ў студзені заводы былі недазагружаныя, растлумачыў Уладзімір Сямашка.
"Сёння сітуацыя зваротная: кіраўніцтва "Белнафтахіма" вырашае задачу, як перапрацаваць тую нафту, якую па балансе мы павінныя выбраць ў Расеі ў гэтым годзе. А гэта 22,68 млн.т. Нагадаю, яшчэ 4 млн.т мы атрымаем з Венесуэлы" , - падкрэсліў першы намеснік прэм'ер-міністра.
Пры гэтым ён дадаў, што ўрад "не вельмі задаволена тым, як хутка вырашаецца гэтае пытанне". На думку першага віцэ-прэм'ера, працэс зацягваецца. "Але я думаю, тая задача, якую паставіў Прэзідэнт, будзе вырашаная. Таму цяпер заводы загружаныя на 100% і нават больш за тое", - сказаў Уладзімір Сямашка.
Нагадаем, магутнасці абодвух беларускіх НПЗ (Мазырскага і Наваполацкага) дазваляюць сумарна перапрацаваць 22-23 мільёны тон нафты на год.