BE RU EN

СТАА «МТС» сыдзе з малатка

  • 8.04.2011, 11:48

(Абноўлена) Беларуская доля кампаніі МТС будзе выстаўленая на міжнародныя таргі.

Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, перадае БелТА.

Ён адзначыў, што «была прапанова ад расейскай кампаніі купіць кантрольны пакет, вяліся перамовы, але не дамовіліся па кошце», перадае «Інтэрфакс Захад». «Яны прапанавалі аплаціць толькі частку, а потым здзяйсняць даплату ў залежнасці ад рэйтынгу дадзенай кампаніі на сусветным рынку», - растлумачыў віцэ-прэм'ер. «Мы хочам, каб яны адразу аплацілі ўвесь пакет», - падкрэсліў ён.

Як паведамлялася раней, ААТ «Мабільныя Тэлесыстэмы» (МТС) выказала зацікаўленасць у набыцці 51%-ай долі ў беларускім СТАА «Мабільныя Тэлесістэмы». Пра гэта паведаміў журналістам у аўторак дырэктар бізнэс-адзінкі «МТС Замежныя кампаніі» Алег Распопаў.

«Мы вядзем перамовы аб набыцці. За разумны кошт, за грошы, якіх гэты актыў варты. Нашыя беларускія партнёры ведаюць усе нашыя прапановы», - сказаў ён.

Якую суму МТС гатовыя заплаціць за беларускую актыў, у кампаніі не выдаюць.

Апошнія навіны