BE RU EN

Аляксандра Фядуту выпусцілі з турмы пад падпіску аб нявыездзе

  • 8.04.2011, 19:56

Вядомага палітолага і літаратуразнаўца, які падчас прэзідэнцкіх выбараў быў у камандзе кандыдата ў прэзыдэнты Уладзімера Някляева, выпусцілі з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе.

Аляксандр Фядута быў арыштаваны ранкам 20 снежня 2010 года. Спачатку палітвязень абвінавачваўся ў арганізацыі "масавых беспарадкаў" 19 снежня 2010 года ў Менску. Але 30 сакавіка яму следствам было прад'яўленае новае абвінавачванне - у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Санкцыі па гэтым артыкуле Крымінальнага кодэкса носяць менш жорсткі характар, чым па артыкуле аб "масавых беспарадках".

Апошнія навіны