BE RU EN

Лукашэнка даведаўся пра курс еўра - Br 7400

  • 10.05.2011, 16:02

У аўторак Аляксандр Лукашэнка ў ходзе рабочай паездкі ў Менскую вобласць наведаў СТАА «Хенкель Баўтэхнік».

Кіраўнік прадпрыемства распавёў візіцёру, як «цяпер працуе па валюце».

- Як вы зараз працуеце па валюце? - спытаў Лукашэнка.

- Еўра купляем за Br7400, яшчэ нядаўна - па Br7800. Думаю, ужо ўперліся ў столь, - адказаў дырэктар «Хенкель Баўтэхнік» Сяргей Навіцкі.

У 2004 годзе кампанія Henkel адкрыла ў Беларусі падпаддзяленне будаўнічай хіміі - «Хенкель Баўтэхнік». З 2006 года завод па выпуску аддзелачных і будаўнічых сумесяў Ceresit, пабудаваны годам раней у Заслаўі (недалёка ад Менска), выпускае ўласныя будматэрыялы, паведамляе «Інтэрфакс».

Апошнія навіны