Беларускія НПЗ валютай дзяліцца не будуць
- 10.05.2011, 16:22
Беларускія НПЗ да канца II квартала 2011 г. вызваленыя ад абавязковага продажу часткі валютнай выручкі.
Аб гэтым паведамляе «Інтэрфакс Украіна» са спасылкай на крыніцу ў беларускай нафтаперапрацоўчай галіны.
«Беларускія НПЗ звярталіся ў органы дзяржкіравання з просьбай вызваліць іх ад абавязковага продажу часткі валютнай выручкі. Такое рашэнне на другі квартал прынятае, ім дазволілі», - сказаў ён.
Ён растлумачыў, што ў сваім звароце НПЗ адзначалі, што ў сабекошце прадукцыі «да 90% займае валютны складнік».
«Адпаведна, паўстае праблема закупкі нафты, якая расце ў кошце», - адзначыў ён.
Між тым, у канцэрне «Белнафтахім» і Нацыянальным банку Беларусі (НББ) афіцыйна не пацвердзілі, але і не абверглі гэтыя звесткі.
Са свайго боку прадстаўнік ААТ «Мазырскі НПЗ» паведаміў агенцтву «Інтэрфакс Захад», што «такое рашэнне прымалася, і мы звярталіся з такой просьбай».
У адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі, усе экспарцёры абавязаныя прадаваць на валютна-фондавай біржы 30% валютнай выручкі. Фактычна, з улікам прадастаўлення індывідуальных ільгот, вызваляюцца ад абавязковага продажу часткі валютнай выручкі, у распараджэнне Нацбанка паступае 19% усяго аб'ёму валюты, якая паступае ў краіну.