Камерцыйныя банкі «адгадалі» новы курс рубля?
- 11.05.2011, 10:56
Пасля адмены абмежавання на наяўным рынку валюты камерцыйныя банкі нібыта могуць усталёўваць курс валют у адпаведнасці з попытам і прапановай.
Аднак, усе як адзін абменныя пункты Менска ўсталявалі курс у прамежку 3990-4000 рублёў за даляр. Паводле інфармацыі charter97.org, такая аднадушнасць звязаная з «просьбай» Нацыянальнага банка не ўсталёўваць курсы вышэй за 4000.
Нагадаем, на пазабіржавым безнаяўным рынку курс даляра перавышае 5000 рублёў.
З улікам таго, што абавязковы продаж валютнай выручкі экспарцёраў на валютна-фондавай біржы да гэтага часу не адменены, і экспарцёры вымушаныя прадаваць сваю валюту набліжанаму да ўлады бізнесу па курсе 3060 бел. рублёў за даляр, эфект ад паніжэння курсу рубля на наяўным рынку праблему множнасці валютных курсаў не вырашае.