Генпракурор пра матывы тэрарыста: У яго мазгі набакір
- 12.05.2011, 11:27
Следства па справе аб тэракце ў менскім метро не мае дадзеных аб тым, што за выканаўцамі выбуху стаяць палітычныя ці нейкія іншыя сілы.
«Не бачна, каб за гэтымі людзьмі стаялі палітычныя ці нейкія іншыя сілы», - заявіў генпракурор Беларусі Рыгор Васілевіч, выступаючы ў чацвер у «палатцы», перадае «Інтэрфакс Захад».
Гаворачы аб матывах здзейсненага злачынства, Р. Васілевіч адзначыў: «Які можа быць матыў у чалавека, які здзейсніў злачынства, што пацягнула гібель людзей?». «Гэты чалавек - разумны. Але тое, што ў яго мазгі набакір, гэта несумненна», - сказаў генеральны пракурор.
Па ягоных словах, «следства працуе грунтоўна, і мы маем намер справу як мага хутчэй перадаць у суд». «У бліжэйшыя месяцы два будзе зразумела, калі справа будзе перададзеная ў суд», - адзначыў Р. Васілевіч.
Па справе аб тэракце ў менскім метро ў следчым ізалятары ўтрымліваюцца двое абвінавачаных, астатнія падазраваныя адпушчаныя, заявіў генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч.