BE RU EN

Андрэй Пачобут атрымаў крымінальную справу

  • 12.05.2011, 17:29

Андрэй Пачобут пачаў знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы супраць яго.

Сьледзтва скончана, журналісту ў прысутнасьці абаронцы выстаўлена абвінавачаньне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу — 368 (частка І) — “абраза” і 367 (частка І) — “паклёп” у адносінах да прэзыдэнта. Па першым зь іх прадугледжана пакараньне да двух гадоў зьняволеньня, па другім — ад двух да чатырох гадоў. У сьледчым ізалятары Гарадзенскай турмы сёньня матэрыялы сьледзтва Андрэю Пачобуту перадаў сьледчы Арсені Нікольскі, паведамляе Радыё Свабода.

Адвакат Аляксандар Бірылаў мяркуе, што Андрэй Пачобут будзе знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, хутчэй за ўсё, цягам двух-трох дзён. Пасьля гэтага справа будзе перададзена ў суд, які прызначыць яе да разгляду, патлумачыў абаронца.

Андрэй Пачобут зьяўляецца карэспандэнтам польскай “Газэты выборчай”. У аснове крымінальнай справы — публікацыі журналіста, большая частка якіх узята з “Газэты выборчай”.

Апошнія навіны