BE RU EN

Amnesty International звернецца да міжнароднай супольнасці ў сувязі з катаваннямі Андрэя Саннікава

  • 12.05.2011, 19:05

Арганізацыя Amnesty International накіруе лісты ўрадаў краін, міжнародным арганізацыям і праваабаронцам з заклікам звярнуць увагу на катаванні, якім падвяргаецца Андрэй Саннікаў.

Пра гэта charter97.org паведаміла сястра кандыдата ў прэзідэнты Ірына Багданава.

Сёння на сустрэчы з кіраўніцтвам арганізацыі ў лонданскім офісе гаворка ішла аб адсутнасці медыцынскай дапамогі падчас судовага працэсу, аднак зробленая Андрэем Саннікавым некалькі гадзін таму заява аб катаваннях у СІЗА КДБ і пагрозах у адрас жонкі і сына выклікала шок.

У Amnesty International запэўнілі, што прыкладуць усе сілы, каб інфармацыя аб катаваннях неадкладна дайшла да сусветнай грамадскасці.

Апошнія навіны