BE RU EN

«Андропаўшчыну» тэстуюць ў Гародні

  • 14.05.2011, 13:37

Чарговы папулісцкі лозунг дыктатара гарадзенскія сілавікі ўспрынялі літаральна.

«У нас ёсць савецкі досвед часоў Андропава. Падабаецца гэта камусьці альбо не, але прыкладна так мы павінныя прымусіць кожнага працаваць», - заявіў Лукашэнка ў пачатку мая, а праз тыдзень у Гародні была праведзеная першая зачыстка ў стылі заходу «саўка».

Як паведамляюць чытачы charter97.org, 12 мая ў галоўным універмагу Гародні «Нёман» у перадабедзенны час міліцыяй былі перакрытыя ўсе ўваходы і выхады. Усіх людзей, якія знаходзіліся ў гэты час ва ўнівермагу, сталі апытваць, чаму яны ў працоўны час не на працы.

Наколькі паспяховым быў улоў і якое пакаранне панеслі парушальнікі працоўнай дысцыпліны, не паведамляецца.

Апошнія навіны