Народ ужо прадае і купляе даляр па 5000?
- 16.05.2011, 9:53
На сайце «Пракаповіч. Пётр Пятровіч» пераступілі праз псіхалагічны бар'ер.
Як піша «Комсомольская правда в Белоруссии», курс па Нацбанку на сёння - 3084. У абменніках долар паказальна застыў на адзнацы 4000 за адзінку.
Па 5000 і вышэй банкі прадаюць даляр юрыдычным асобам. Здавалася, гэта завышаны курс. Так думалі і некаторыя эканамісты.
Пры гэтым з дапамогай сайта «Пракаповіч. Пётр Пятровіч» (які пазіцыянуе сябе як «першы ў свеце электронны пункт наяўнага валютнага абмену») народ, чытай, фізічныя асобы, яшчэ ў пачатку мінулага тыдня прадавалі і куплялі адзін у аднаго «зялёны» па 4200 - 4600.
І вось 15 мая ўжо курс, па якім народ гатовы купляць амерыканскую валюту, падышоў да 5000. Курс, па якім долар прапаноўваюць - у сярэднім 5200 - 5500.
Еўра фізасобы гатовыя прадаць па 7200 - 7400, расейскія рублі па 180.
Купіць еўра жадаюць па 7000, расейскія рублі - па 160 - 170.