BE RU EN

Ірына Халіп: Я і зараз застаюся закладніцай (Відэа)

  • 16.05.2011, 12:32

Журналістка перакананая, што ўлады будуць выкарыстоўваць Андрэя Саннікава, як «разменную карту» пры увядзенні санкцый ЕЗ.

Журналістка Ірына Халіп перакананая, што ейны муж, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў, асуджаны на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, не будзе адбываць свой тэрмін пакарання да канца.

«Мяне больш турбуе прысуд майму мужу. Для ўлады ён цяпер - як Луіс Карвалан, і ён не будзе адбываць свой тэрмін да канца, яго выкарыстаюць, каб абмяняць на жратву і крэдыты», - сказала Халіп журналістам у панядзелак у судзе Заводскага раёна, перадае «Інтэрфакс-Захад».

«Увесь гэты час я спрабавала зразумець, чаму мяне трымаюць у СІЗА, а потым - пад хатнім арыштам. Што жанчына з дзіцём можа зрабіць такога страшнага. А пасля заявы майго мужа пра тое, што яму пагражалі (шантажавалі бяспекай І. Халіп і іхняга сына - ІФ), я зразумела, што мяне трымаюць закладніцай», - сказала Халіп.

Яна падкрэсліла, што пасля вынясення прысуду гэтае становішча фактычна не змянілася. «Я і цяпер застаюся закладніцай. Гэта не умоўны тэрмін, як у Марцалева. Праз два гады мяне зноў будуць судзіць і высвятляць, ці стала я годнай грамадзянкай нашага грамадства. А ці можна назваць годным грамадзянінам апазіцыйнага журналіста?», - заўважыла Халіп.

Яна падкрэсліла, што лічыць свайго мужа нацыянальным героем, і дадала, што фактычна ягоная выбарчая кампанія працягваецца і цяпер.

Згодна з арт. 77, КК Беларусі, «на працягу тэрміну адтэрміноўкі выканання пакарання за асуджаным ажыццяўляецца прафілактычнае назіранне. «...» Калі асуджаны, у дачыненні да якога выкананне пакарання адкладзенае, нягледзячы на ​​афіцыйнае папярэджанне, не выконвае ўскладзеныя на яго судом абавязкі альбо неаднаразова парушыў грамадзкі парадак, за што да яго двойчы былі ўжытыя меры адміністрацыйнага спагнання, то па прадстаўленні органа, які ажыццяўляе кантроль за паводзінамі асуджанага, а таксама па хадайніцтву асобы, якой было даручанае назіранне за асуджаным, суд можа адмяніць адтэрміноўку выканання пакарання і накіраваць асуджанага для адбыцця пакарання, прызначанага прысудам».

Апошнія навіны