BE RU EN

Некіруемая ланцуговая рэакцыя. Даляр прадаюць па 7-8 тысяч рублёў

  • 16.05.2011, 17:34

У панядзелак на міжбанкаўскім рынку курс даляра дасягнуў 7-8 тысяч рублёў, да 11 тысяч дайшлі прапановы па еўра, 250 - за расейскі рубель.

Такія курсы выставіў шэраг банкаў, паведамілі Еўрарадыё ў банку «Масква-Мінск». Там адзначылі, што кіраўніцтва вырашыла перачакаць.

Банк «Масква-Мінск»: «Будзем глядзець, як будзе рэагаваць рынак на такія курсы. Нашае кіраўніцтва вырашыла не прадаваць валюту на дадзены момант».

Нагадаем, яшчэ два тыдні таму даляр на міжбанку каштаваў 5 тысяч беларускіх рублёў.

Апошнія навіны