Мікалая Дземідзенку асудзілі на 15 сутак
- 16.05.2011, 19:40
Намеснік старшыні «Маладога фронту» Мікалай Дземідзенка асуджаны судом Партызанскага раёна Менска на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
М. Дземідзенку затрымалі 4 мая каля аўтавакзала Маскоўскі». Пратакол склалі па артыкуле «дробнае хуліганства». Выходныя хлопец прабыў у турме на Акрэсціна.
Зразумела, што нічога супрацьпраўнага актывіст не здзяйсняў. Проста ўлады вырашылі ў чарговы раз схаваць яго за краты. Перад судом М. Дземідзенка паспеў паведаміць, што абвяшчае галадоўку.