BE RU EN

«Міжнародная амністыя» асудзіла прысуды Саннікаву, Халіп, Севярынцу і Марцалеву

  • 17.05.2011, 9:00

«Міжнародная амністыя» асудзіла прысуды, вынесеныя 14 і 16 мая абвінавачваным па крымінальнай справе аб падзеях 19 снежня ў Менску.

Гаворка ідзе пра прысуд кандыдату ў прэзідэнты на выбарах-2010 Андрэю Саннікаву, ягонай жонцы, журналістцы Ірыне Халіп, кіраўніку перадвыбарчага штаба Віталя Рымашэўскага Паўлу Севярынцу і кіраўніку перадвыбарчага штаба Мікалая Статкевіча Сяргею Марцалеву. Гэтых людзей арганізацыя лічыць вязнямі сумлення, піша БелаПАН.

«Андрэй Саннікаў і іншыя актывісты былі асуджаныя толькі за рэалізацыю свайго права на мірны пратэст», - сказаў прадстаўнік «Міжнароднай амністыі» Джон Далхейзен.

Арганізацыя нагадвае, што ў ходзе судовага разбору Саннікаў зрабіў заяву аб жорсткім абыходжанні з ім падчас знаходжання пад вартай.

Асуджаныя «павінныя быць вызваленыя неадкладна і безумоўна», падкрэсліў Далхейзен. «Іхняе зняаоленне з'яўляецца чарговым прыкладам сталага наступу беларускіх уладаў на любую форму іншадумства», - лічыць ён.

Апошнія навіны