BE RU EN

Суд прысудзіў Яўгена Ліпковіча да штрафу - 525 тысяч рублёў

  • 17.05.2011, 10:19

Вядомы блогер быў пакараны за «абразу» старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі генерала Мікалая Чаргінца.

Першамайскі суд сталіцы сёння прысудзіў вядомага блогера Яўгена Ліпковіча да штрафу ў 525 тысяч рублёў за «абразу» старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі генерала Мікалая Чаргінца.

Чаргінец у сваёй пазоўнай заяве абвінавачваў Ліпковіча ў «наўмысным прыніжэнні гонару і годнасці асобы, выяўленым у непрыстойнай форме». Нагадаем, Яўген Ліпковіч 19 сакавіка гэтага года спаліў у менскім Севастопальскім парку кнігу Чаргінца «Тайна овального кабинета». У гэтым творы блогера збянтэжылі сцэны эратычнага і нават парнаграфічнага характару.

Як паведаміў у прамым эфіры Еўрарадыё Яўген Ліпковіч, ён будзе абскарджваць прысуд.

Апошнія навіны