Ірыне Халіп дазволілі спатканне з Андрэем Саннікавым
- 17.05.2011, 13:26
Улады дазволілі журналістцы Ірыне Халіп спатканне з мужам, кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Андрэем Саннікавым, які, як і яна, быў асуджаны па справе «19 снежня».
«Мне заўтра дазволілі спатканне з ім», - паведаміла І. Халіп ў аўторак па тэлефоне «Інтэрфаксу».
Яна таксама распавяла, што «пакуль не зразумела, чым мне можна будзе займацца, і перш за ўсё ці можна будзе займацца прафесійнай дзейнасцю».
14 мая Партызанскі суд Менска прызнаў А. Саннікава вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў у Мнску і прысудзіў яго да 5 год пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
16 мая суд Заводскага раёна Менска прысудзіў яго жонку І. Халіп да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на два гады. І. Халіп асуджаная па арт. 342 КК Беларусі - арганізацыя групавых дзеянняў, якія парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
Усяго па справе «19 снежня» да гэтага дня асуджаныя 25 чалавек.