Супраць мадэльера Сашы Варламава ўзбуджаная крымінальная справа
- 17.05.2011, 18:33
МУС узбудзіла крымінальную справу супраць мастацкага кіраўніка Цэнтра моладзевай моды БДУ, вядомага мадэльера Сашы Варламава.
Справа ўзбуджаная па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.2 арт. 426 (перавышэнне службовых паўнамоцтваў) Крымінальнага кодэкса, перадае БелаПАН.
Падставай для ўзбуджэння справы з'явіліся матэрыялы праверкі ГУУС Менгарвыканкама, якая ўсталявала факты сістэматычнага прысваення і выкарыстання не па прызначэнні Варламавым ў 2007-2010 гг. грашовых сродкаў у суме звыш 300 млн. рублёў, што прызначаліся для выдачы ў выглядзе камандзіровачных выдаткаў прадстаўнікам дэлегацый, якія ўдзельнічалі ў правядзенні паказаў за межамі Беларусі ў межах фестывалю «Мельница моды».
Артыкул 426. Перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў
ч. 2. Перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў, здзейсненае з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці - караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да шасцi гадоў са штрафам альбо без штрафу i з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.