BE RU EN

Бяляцкі: Улады паставяць ўмоўна асуджаных пад жорсткі кантроль

  • 18.05.2011, 9:36

Такім чынам кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі пракаментаваў меркаваныя прысуды фігурантам справы Плошчы.

Пракурор патрабуе для Уладзіміра Някляева 3 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай. Андрэю Дзмітрыеву ён папрасіў 3 гады ўмоўна, Віталю Рымашэўскаму, Аляксандру Фядуту і Сяргею Вазняку - 2 гады ўмоўна, Анастасіі Палажанка - 1,5 гады ўмоўна. На днях да 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады прысуджаная жонка кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірына Халіп.

- Нават калі фіктыўна складуць на іх пратакол, гэта будзе падставай перавесці ўмоўны прысуд у сапраўдны. Любое адміністрацыйнае парушэнне будзе з'яўляцца сур'ёзнай падставай перавесці умоўнае пакаранне ў сапраўднае. Я думаю, на гэты час яны будуць моцна абмежаваныя ў сваіх правах з пагрозай рэальна патрапіць у калонію. Дзяржава ставіць іх пад жорсткі ўлік і кантроль. Яны будуць вымушаныя адзначацца ў міліцыі, і ўчастковы мае права і заданне наведваць іх па месцы жыхарства, ажыццяўляць нагляд, - паведаміў «Еўрарадыё» праваабаронца Алесь Бяляцкі.

- І ў гэты час яны не змогуць выязджаць за мяжу.

- Яны, на маю думку, будуць вымушаныя пытацца дазволу, падаваць запыты ў наглядныя органы міліцыі. Трэба будзе атрымліваць індывідуальныя дазволу на выезд. Так што фактычна так, яны пазбаўляюцца правы па крайняй меры актыўна выязджаць за межы Беларусі.

Апошнія навіны