Пазабіржавы курс - 7500, «чорны» наяўны - 6000-6400
- 18.05.2011, 12:54
У сераду курс даляра на пазабіржавым рынку дасягнуў адзнакі ў 7500 рублёў за даляр.
Па такім курсе банкі гатовыя купляць валюту на рынку, не выстаўляючы пры гэтым каціроўку продажу, паведамляе АФН. Аднак, як адзначаюць прадстаўнікі банкаў, уладальнікі валюты гатовыя і заключаюць рэальныя ўгоды па 7500 рублёў.
На чорным наяўным рынку даляры сёння можна прадаць у дыяпазоне 6000-6400 рублёў.
Нагадаем, на заўтра Нацбанк усталяваў афіцыйны курс у памеры 3130 рублёў за даляр.