Багданкевіч: Беларусі трэба 12 мільярдаў на год
- 19.05.2011, 9:15
Крэдытная дапамога Расеі рэжыму Лукашэнкі дапаможа ў нейкай меры стабілізаваць сітуацыю ў Беларусі, калі будзе атрыманая на працягу мая-чэрвеня.
Аб гэтым заявіў экс-старшыня Нацбанка Станіслаў Багданкевіч на круглым стале «Эканамічная сітуацыя ў Беларусі: рэаліі і перспектывы» 18 мая ў Менску, паведамляе udf.by.
Пры гэтым ён адзначыў, што дапамогі хопіць толькі на май-чэрвень з-за значнага дэфіцыту гандлёвага балансу.
- 12 мільярдаў на год - такую суму трэба атрымліваць стала. Трэба пагашаць даўгі, - сказаў С. Багданкевіч.
Па ягоных словах, калі б у комплексе з гэтай дапамогай праводзілася рэфармаванне эканомікі, сітуацыю ў краіне «можна стабілізаваць крок за крокам, звярнуўшыся да Міжнароднага валютнага фонду, правёўшы ўнутраныя рэформы».
Аднак ўзровень жыцця беларусаў у гэтым выпадку ўпадзе, дадаў экс-старшыня Нацбанка.