BE RU EN

На мяжы канфіскавалі часопіс з рэцэнзіяй на кнігу «Лукаш»

  • 19.05.2011, 12:39

Палітолаг, сябра Партыі БНФ Юрый Чавусаў быў падвергнуты на памежным пераходзе «Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы асабістаму надгляду.

У яго канфіскавалі некалькі кніг і часопісаў палітычнага зместу, піша «Наша Ніва».

«Быў таксама ўкраінскі часопіс «Крытыка» за мінулы год. Там у раздзеле «Рэцэнзіі» змешчаныя вокладкі кніг, на адной з іх напісана «Лукаш» - гэта сербскі пісьменнік, на ягоную кніжку рэцэнзія. Але і гэты часопіс забралі», - удакладніў Чавусаў.

Як распавёў палітолаг, асабісты дагляд праводзіўся больш за 4 гадзін.

Апошнія навіны