BE RU EN

Андрэя Саннікава перавялі ў СІЗА на Валадарскага

  • 19.05.2011, 13:33

Кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, знаходзіцца ў следчым ізалятары МУС на вуліцы Валадарскага ў Мtнску.

Пра гэта БелаПАН паведаміла маці жонкі Саннікава, Ірыны Халіп, Люцына Бяльзацкая.

Па ейных словах, раніцай 19 мая Ірына Халіп паспрабавала атрымаць спатканне з мужам, які раней утрымліваўся ў следчым ізалятары КДБ. «Яна прыйшла ў КДБ, аднак там ёй сказалі, што Саннікаў адпраўлены ў СІЗА на Валадарскага. Яна паехала на Валадарскага, але ўжо не паспела на спатканне», - сказала Бяльзацкая.

Акрамя гэтага, адзначыла яна, выдадзены судом Партызанскага раёна дазвол на спатканне дзейнічае толькі тры дні. «Таму цяпер Ірына паехала ў суд атрымліваць новы дазвол на спатканне», - адзначыла Бяльзацкая.

Па ейных словах, Ірына Халіп пакуль не падала касацыйную скаргу на свой прысуд і збірае дакументы для абскарджання.

Апошнія навіны