BE RU EN

Крэдыту няма. Рашэнне прымуць праз тры тыдні

  • 19.05.2011, 17:48

Паседжанне Савета Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, на якім мяркуецца прыняцце афіцыйнага рашэння аб вылучэнні Беларусі стабкрэдыту, адбудзецца 4 чэрвеня ў Маскве.

Пра гэта агенцтву «Інтэрфакс-Захад» паведаміла блізкая да перамоваў крыніца.

«Паседжанне Савета Антыкрызіснага фонду (АКФ), дзе павіннае быць прынятае канчатковае рашэнне аб вылучэнні Беларусі на працягу трох бліжэйшых гадоў $3 млрд, адбудзецца 4 чэрвеня», - сказала крыніца.

Папярэдне павіннеа адбыцца паседжанне Экспертнага Савета АКФ, дата якога, пакуль не вызначаная, дадала яна.

Па ейных словах, «у ходзе праведзеных напярэдадні ў Маскве перамоваў падрыхтаванае крэдытнае пагадненне, якое не ўтрымлівае фінансавых умоваў». Умовы вылучэння крэдыту будуць зацверджаныя асобным дадаткам да дамовы, таксама як і ўзгодненая з АКФ эканамічная праграма дзеянняў беларускага ўрада, накіраваная на ўзмацненне жорсткасці макраэканамічнай палітыкі. Між тым, праграма не ўтрымлівае колькасных крытэраў, у ёй прадугледжаная рэалізацыя агульных мер па ўзмацненні жорсткасці грашова-крэдытнай і бюджэтна-падатковай палітыкі, якія накіраваныя на зніжэнне дэфіцыту знешняга гандлю Беларусі.

Нагадаем, урад Беларусі спадзяецца атрымаць стабкрэдыт на падтрыманне беларускага рубля ў памеры $3 млрд траншамі па $1 млрд на працягу 2011-2013 гадоў.

Апошнія навіны