BE RU EN

Масавы псіхоз ў Гомелі. Жыхары занялі чэргі да банкаматаў

  • 20.05.2011, 0:53

Увечары 19 мая жыхары Гомеля масава занялі чаргі да банкаматах, каб абнаявіць грошы.

Чэргі ў банкаматы на Рэчыцкай шашы, вуліцах Перамогі, Рагачоўскай, Савецкай і Інтэрнацыянальнай складалі 50-60 чалавек.

Грамадзяне дзяліліся са знаёмымі чуткамі, што з 20 мая банкаматы будуць выдаваць толькі па 60 тыс. рублёў на дзень. Ва ўсіх размовах фігуравала менавіта гэтая сума. Некаторыя банкаматы, да прыкладу, «БПС-банка» на вуліцах Перамогі і Савецкай, грошай не выдавалі.

На пытанне карэспандэнта БелаПАН аб крыніцы інфармацыі, людзі ў чэргах адказвалі, што даведаліся аб гэтым ад сваякоў і знаёмых. Прычым грамадзяне тут жа тэлефанавалі сваім знаёмым і сваякам і заклікалі зняць грошы з пластыкавых картак.

Паралельна ў крамах скупляюцца соль і цукар з-за чутак аб магчымым падаражэнні ці наогул знікненні з гандлёвых кропак дадзеных прадуктаў.

Апошнія навіны