Заснавальнік Prokopovi.ch: «Раю мяняць уладу, а там і да валюты справа дойдзе»
- 20.05.2011, 9:29
Заснавальнік электроннага абменніка Prokopovi.ch пракаментаваў сітуацыю з магчымай забаронай доступу да сайта.
Нагадаем, што пракуратура загадала абмежаваць доступ да сайта для дзяржаўных установаў, піша «Наша Ніва».
- Ці шукалі вас прадстаўнікі пракуратуры або сілавых ведамстваў?
- Ніякіх кантактаў з іх боку ніколі не было.
- Якія тэхнічныя меры будуць прымацца вамі для бесперабойнай работы сайта?
- Будзем ствараць люстэркі, змяняць ай-пі, распаўсюджваць інфармацыю аб ананімайзерах. За намі - дзесяткі тысяч людзей, якім мы патрэбныя. Без бою іх не аддадзім.
- Калі будзе закрыты доступ да сайта з Беларусі, то як бы вы параілі людзям мяняць валюту?
- Параіў бы мяняць уладу, а там і да валюты справа дойдзе.