У Расеі ёсць сваё рашэнне праблемы дыктатуры ў Беларусі?
- 21.05.2011, 13:44
Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў пацвердзіў негатыўнае стаўленне Масквы да судовых працэсаў над апазіцыянерамі ў Беларусі.
Выступаючы ў суботу на брыфінгу ў Калінінградзе па выніках сустрэчы з калегамі з Германіі і Польшчы, Лаўроў нагадаў, што расейскі МЗС ужо выступаў з заявай у дачыненні судоў над беларускімі апазіцыянерамі, і заклікаў і заклікае Менск выконваць міжнародныя нормы па захаванні правоў чалавека, паведамляе РІА «Новости».
Што тычыцца аднабаковых санкцый ЕЗ у дачыненні да Беларусі, то, на думку Лаўрова, праблему яны не вырашаць.