Пётр Пракаповіч у адстаўку не збіраецца
- 23.05.2011, 11:05
Старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч з 18 мая 2011 года афіцыйна прыступіў да выканання сваіх службовых абавязкаў пасля хваробы.
На мінулым тыдні Пётр Пракаповіч правёў шэраг сустрэч і нарад, у тым ліку і міжнародных. У прыватнасці, правёў перамовы з намеснікам старшыні ўрада Расейскай Федэрацыі - міністрам фінансаў Аляксеем Кудрыным, а таксама са старшынём Цэнтральнага банка Расейскай Федэрацыі Сяргеем Ігнацьевым (у межах Міжбанкаўскага валютнага савета, які праходзіў у Рэспубліцы Беларусь), правёў два пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка.
На гэтым тыдні Пётр Пракаповіч будзе заняты рашэннем актуальных пытанняў грашова-крэдытнай палітыкі краіны, паведамляе прэс-служба Нацбанка.
Нагадаем, у канцы сакавіка Пракаповіч пакляўся, што дэвальвацыі беларускага рубля не будзе.
«Пакуль я з’яўляюся старшынём праўлення Нацбанка, ніякай разавай дэвальвацыі за адзін раз ніколі не будзе», заявіў Пракаповіч.