Бензін даражэе на 20%, дызпаліва - на 24%
- 23.05.2011, 18:31
Канцэрн «Белнафтахім» з 24 мая рэзка павышае рознічныя кошты на нафтапрадукты.
У адпаведнасці з загадам канцэрна N191 ад 23 мая, тэкстам якога валодае агенцтва «Інтэрфакс-Захад», з 24 мая кошт 1 літра аўтабензіну маркі «Нармаль-80» з улікам ПДВ складзе Br3850 (рост на 22,2%), Аі-92 - Br3950 тыс. (рост на 19,7%), Аі-95 - Br4350 тыс. (рост на 16%), дызпаліва - Br3900 тыс. (рост на 23,8%).