Зміцера Бандарэнку агледзеў неўролаг - патрэбная аперацыя
- 24.05.2011, 0:13
Цяжка хворага палітвязня, праз пяць месяцаў, нарэшце, агледзеў спецыяліст.
Жонка Зміцер Бандарэнка атрымала з СІЗА ГУУС Менгарвыканкама на Валадарскага ліст ад мужа. Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка піша, што праз пяць месяцаў, у сувязі з сур'ёзнымі праблемамі з хрыбетнікам, яго, нарэшце, агледзеў неўролаг.
«Толькі што вярнуўся з кансультацыі лекара. Неўролаг - вельмі прыемная жанчына і адчуваецца профі. МУС атрымала яшчэ адзін гуманітарны бал. Забяспечылі кансультацыю на працягу тыдня. Камітэт (КДБ) тры месяцы толькі абяцаў. Справы ў мяне не вельмі. Сказалі: «Вядома, патрэбная аперацыя, а пакуль рэкамендацыя распрацоўваць ступню». Але ўсё роўна я знаходжуся пад уражаннем простага медыцынскага прафесійнага стаўлення», - напісаў Зьміцер Бандарэнка.
У Зміцера Бандарэнкі 4 грыжы дыскаў хрыбетніка, ўшчэмленыя 3 спіннамазгавых нерва. Тэрмінова патрэбная аперацыя, інакш ён можа быць абязрушаны. Усе просьбы даць яму спецыялізаваную дапамогу неўролага ў СІЗА КДБ ні да чаго не прывялі. «У Зміцера літаральна вісіць ступня, і ўсё можа скончыцца інваліднай каляскай», - паведаміла Вольга Бандарэнка пасля нядаўняга спаткання з мужам.