Cтаўкі ўвазных пошлін на аўтамабілі з 1 ліпеня ўсе ж будуць павышаныя
- 24.05.2011, 10:02
Беларусь захоўвае намер падвысіць з 1 ліпеня 2011 года стаўкі ўвазных мытных пошлін на легкавыя аўтамабілі, якія пастаўляюцца фізічнымі асобамі, да ўзроўню дзеючых ставак у Расеі.
Аб гэтым заявіў сёння першы намеснік міністра замежных спраў Ігар Петрышэнка на пасяджэнні Сталай камісіі «палаткі» прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД, перадае БелТА.
Адказваючы на пытанне аб тым, ці маюць пад сабой падставу чуткі аб намеры Беларусі ўсё ж такі не падвышаць мытныя пошліны на аўтамабілі з 1 ліпеня, намміністра сказаў, што яму аб такіх планах нічога невядома.
«Гэтыя абавязацельствы прынятыя, і яны нашай краінай няўхільна выконваюцца», - запэўніў Ігар Петрышэнка. Па ягоных словах, Беларусь робіць усё для таго, каб на беларуска-расейскай мытнай мяжы не было ніякага кантролю і ўсе кантрольныя функцыі былі пераведзеныя на знешні контур. Ён таксама растлумачыў, што да 1 ліпеня гэтага года расейскі бок захавае за сабой права выбарачна ажыццяўляць мытны кантроль, але толькі па таварах трэціх краін, а гэта тычыцца ў тым ліку легкавых аўтамабіляў.