BE RU EN

У Менску нічога не ведаюць аб планаваным візіце Берлусконі

  • 24.05.2011, 10:04

Амбасада Італіі ў Менску не валодае інфармацыяй пра візіт прэм'ер-міністра гэтай краіны Сільвіо Берлусконі ў Беларусь у канцы мая.

«Пакуль няма такой інфармацыі», - заявілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у амбасадзе Італіі ў Беларусі.

Інфармацыю аб планаваным візіце С. Берлусконі ў Менск агенцтву не пацвердзілі і ў міністэрстве замежных справаў Беларусі.

Раней СМІ працытавалі выказванне адваката італьянскага прэм'ер-міністра, які паведаміў, што ягоны кліент не зможа прысутнічаць 30 і 31 мач на судовых працэсах супраць яго, бо ў гэты час у яго запланаваны візіт у Беларусь.

Апошнія навіны