BE RU EN

У Магілёве распаўсюджваюць судовую прамову Андрэя Саннікава

  • 26.05.2011, 9:39

Больш за 1000 улётак з прамовай кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава распаўсюдзілі актывісты кампаніі «Еўрапейская Беларусь» у Магілёве.

Пра гэта паведаміў ПЦ «Вясна» актывіст кампаніі Віктар Болдзін.

Улёткі распаўсюджваліся па паштовых скрынях, на вуліцах горада і ў грамадскім транспарце. Віктар адзначае, што народ пераважна ў курсе справаў таго, што адбылося з кандыдатамі ў прэзідэнты, у тым ліку і з Андрэем Саннікавым, ахвотна ідзе на кантакт і адэкватна ўспрымае інфармацыю

Нагадаем, што кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў прысуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «арганізацыю масавых беспарадкаў» у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.

Апошнія навіны