BE RU EN

Супраць валютчыкаў сталі ўзбуджаць крымінальныя справы

  • 26.05.2011, 9:45

Ім інкрымінуюць незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.

Як паведамілі «Ежедневнику» ва Упраўленні Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Менскай вобласці і г Менску, у ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў сумесна супрацоўнікамі ГУУС Менгарвыканкама былі затрыманыя дырэктар ТДА і двое непрацуючых менчукоў.

Па дадзеных аператыўных службаў, затрыманыя займаліся валютна-абменнымі аперацыямі. У прыватнасці ў красавіку-маі бягучага года яны здзейснілі не менш за тры буйныя ўгоды па абмене валюты, зарабіўшы на гэтым не менш за 240 мільёнаў рублёў.

Па дадзеным факце ў дачыненні да затрыманых распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт.233 Крымінальнага кодэкса Беларусі (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, звязаная з атрыманнем прыбытку ў асабліва буйным памеры альбо асобай, якая раней была судзімая за злачынства, прадугледжанае гэтым артыкулам)

На думку фінансавай міліцыі, падазраваныя займаліся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, звязанай з валютна-абменнымі аперацыямі без дзяржаўнай рэгістрацыі і ліцэнзіі на ажыццяўленне валютна-абменных аперацый. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны