BE RU EN

Лукашэнка павіншаваў Саакашвілі пасля разгону апазіцыі ў Тбілісі

  • 26.05.2011, 10:22

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі і народ Грузіі з нацыянальным святам - Днём незалежнасці.

«Дружалюбныя адносіны паміж Беларуссю і Грузіяй, заснаваныя на прынцыпах партнёрства і ўзаемапавагі, будуць нязменна развівацца на карысць двух народаў», - адзначаецца ў віншаванні.

Лукашэнка канстатаваў «пазітыўную дынаміку беларуска-грузінскага супрацоўніцтва»

Нагадаем, гэтай ноччу грузінская паліцыя разагнала дэманстрантаў, якія сабраліся ў Тбілісі на плошчы перад парламентам, каб перашкодзіць правядзенню парада ў гонар Дня незалежнасці, які павінен адбыцца ў чацвер.

Разгон апазіцыі быў жорсткім, паведамляецца аб двух загінулых.

Апошнія навіны