Сетка заправак A-100 прыпыніла продаж бензіну
- 26.05.2011, 11:45
Беларускія НПЗ спынілі пастаўкі 92-га бензіну.
«З 26 мая 2011 года часова прыпыненая рэалізацыя бензіну А-92 насельніцтву за наяўныя беларускія рублі і наяўную замежную валюту на аўтазаправачных станцыях А-100», паведамляе прэс-служба групы кампаній «А-100», уладальніка сеткі заправак A-100.
Спыненне продажу папулярнай маркі бензіну ўладальнікі заправак тлумачаць «адсутнасцю паставак з нафтаперапрацоўчых заводаў».
Нагадаем, канцэрн «Белнафтахім» з 24 мая рэзка павысіў рознічныя кошты на нафтапрадукты.
З 24 мая кошт 1 літра аўтабензіну маркі «Нармаль-80» з улікам ПДВ складзе Br3850 (рост на 22,2%), Аі-92 - Br3950 тыс. (рост на 19,7%), Аі-95 - Br4350 тыс. (рост на 16%), дызпаліва - Br3900 тыс. (рост на 23,8%).