Гарэлка таксама даражэе, але нязначна
- 26.05.2011, 15:15
Мінэканомікі Беларусі з 28 мая павялічвае рознічныя кошты на гарэлку на 10%.
Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у ведамстве.
У адпаведнасці з пастановай Мінэканомікі N74 ад 25 мая, на 10% з 28 мая павышаныя адпускныя кошты на спірт этылавы харчовы і рознічныя кошты на гарэлку. Рознічны кошт на гарэлку крэпасцю 40 адсоткаў складзе 9520 руб. за 0,5 літра без кошту посуду.
У папярэдні раз Мінэканомікі падвышала рознічныя кошты на гарэлку з 12 студзеня гэтага года на 5% па ініцыятыве канцэрна «Белдзяржхарчпрам».