Эштан запатрабавала вызваліць палітвязняў
- 27.05.2011, 8:34
Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заявіла аб сваім глыбокім засмучэнні прысудамі Мікалаю Статкевічу і Зміцеру Усу.
«Гэтыя палітычна матываваныя прысуды ўяўляюць сабой яшчэ адзін крок назад у тым, што тычыцца павагі ў Беларусі правоў чалавека, вяршэнства закона і дэмакратычных прынцыпаў», - гаворыцца ў заяве Эштан, распаўсюджанай у Брусэлі.
Прадстаўнік Еўразвяза заклікала спыніць рэпрэсіі супраць палітычнай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ.
«Я лічу недапушчальным наяўнасць палітычных зняволеных у сэрцы Еўропы ў 21 стагоддзі і патрабую іхняга неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі», - падкрэсліла Эштан, перадае «Інтэрфакс».