BE RU EN

У Гародні каля пракуратуры затрымалі Аксану Пачобут

  • 27.05.2011, 13:07

Журналісты Андрэй Фралоў і Ян Роман ля будынка абласной пракуратуры бралі інтэрв'ю ў жонкі журналіста Анджэя Пачобута Аксаны.

Да іх выйшла служба аховы абласной пракуратуры і папрасіла ўсіх траіх прайсці ў будынак. Там з іх запатрабавалі пісьмовыя тлумачэнні, чаму здымалі ў гэтым месцы без дазволу. Яна Романа, Андрэя Фралова і Аксану Пачобут пратрымалі ў пракуратуры каля 40 хвілін і адпусцілі, перадае «Еўрарадыё».

Нагадаем, што Анджэй Пачобут абвінавачваецца ў «абразе» і «паклёпе» ў дачыненні да кіраўніка дзяржавы, яму пагражае ад 2 да 4 гадоў турмы. З 7 красавіка Пачобут знаходзіцца ў Гродзенскім следчым ізалятары.

Апошнія навіны