Жонкі палітвязняў не могуць сустрэцца з імі ў СІЗА КДБ
- 27.05.2011, 16:22
Жонкі асуджаных па справе аб масавых беспарадках Аляксандра Класкоўскага і Мікалая Статкевіча не змаглі 27 мая патрапіць на спатканне з імі ў СІЗА КДБ.
Як сказала БелаПАН Наталля Класкоўская, допуск на спатканне ў следчы ізалятар ажыццяўляецца па жывой чарзе. Яна прыйшла ў восем гадзін раніцы чацвёртай і часу для яе спаткання ўжо не хапіла. Не патрапіла на спатканне з мужам Мікалаем Статкевічам і Марына Адамовіч. Маці асуджанага Аляксандра Квяткевіча заняла чаргу на спатканне ў шэсць гадзін раніцы.
Па словах Наталлі Класкоўскай, сустрэцца з мужам яна паспрабуе ў панядзелак 29 траўня.
26 мая судом Ленінскага раёна Менска былы супрацоўнік міліцыі Аляксандр Класкоўскі, які ўдзельнічаў у акцыі апазыцыі на плошчы Незалежнасці ў Менску 19 снежня, прысуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі, экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч - да шасці.