Рада Еўропы: Патрэбна адзіная пазіцыя ў дачыненні да беларускага рэжыму
- 30.05.2011, 17:13
Рада Еўропы заклікае Еўразвяз, Раду Еўропы і Расею выпрацаваць адзіны пункт гледжання на працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі, звязаныя з выкананнем правоў чалавека.
Аб гэтым заявіў 30 мая генеральны сакратар Рады Еўропы Турб'ерн Ягланд, перадае ІА REGNUM.
«Мы заклікаем сусветную супольнасць выпрацаваць адзіны пункт гледжання па сітуацыі з правамі чалавека ў рэспубліцы», - заявіў Ягланд. - «Праблема заключаецца ў тым, што беларускі лідэр мае магчымасць гуляць адначасова на некалькіх палях». Генеральны сакратар РЕ заклікаў «больш актыўна каардынаваць сумесныя дзеянні паміж Брусэлем, Страсбургам і Масквой у дачыненні да ўладаў рэспублікі», маючы на ўвазе забеспячэнне далейшага развіцця дэмакратычных інстытутаў у Беларусі.
17 мая ў Вашынгтоне дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан і вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заклікалі афіцыйны Менск «да неадкладнага, безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных». Таксама адзначым, што 16 мая кіраўнік ПАРЕ > Меўлют Чавушоглу падверг крытыцы беларускія ўлады за пераслед апазыцыі.
Нагадаем, што ЗША, Еўразвяз, РЕ і ПАСЕ не прызнаюць Аляксандра Лукашэнку дэмакратычна абраным кіраўніком Беларусі. Яны абмежавалі узровень кантактаў з афіцыйным Менскам. З 2011 года ЗША і ЕЗ аднавілі рэжым санкцый у дачыненні да афіцыйнага Менска, а ў сакавіку і ў маі пашырылі іх.