BE RU EN

Польшча і Швецыя распрацоўваюць метады ціску на беларускі рэжым

  • 30.05.2011, 18:36

Польскі прэм'ер-міністр Дональд Туск і старшыня ўрада Швецыі Фрэдэрык Рэйнфельт заявілі, што іхнія краіны шукаюць метады ціску на беларускія ўлады.

«Галоўная мэта праграмы (ЕС) «Усходняе партнёрства» - падахвочваць краіны, дзе дэмакратычныя працэсы не ідуць аўтаматычна, рухацца ў кірунку дэмакратыі. У дачыненні да Беларусі, дзе гэты працэс спыніўся, мы стараемся распрацаваць метады ціску», - сказаў Рэйнфельт на сустрэчы з Тускам ў Варшаве, перадае РІА «Новости».

Польшча і Швецыя з'яўляюцца ініцыятарамі праграмы «Усходняе партнёрства», накіраванай на збліжэнне шэрагу ўсходніх суседзяў ЕЗ, у тым ліку Беларусі, на збліжэнне з Еўразвязам. Ажыццяўленне праграмы стане адным з прыярытэтаў старшынства Польшчы ў Ез, якое пачнецца 1 ліпеня 2011 года.

Апошнія навіны