Даражэе навучанне ў аўташколах
- 31.05.2011, 13:28
Некаторыя беларускія аўташколы ўжо паднялі кошты на свае паслугі.
Астатнія разглядаюць такую магчымасць, і няма сумневаў, што ў бліжэйшы час падаражанне закране і іх, распавёў карэспандэнту interfax.by дырэктар Рэспубліканскай асацыяцыі аўташкол Андрэй Максімаў.
Кошты паднялі аўташколы, якія ўпэўненыя ў тым, што захаваюць сваю кліентуру, адзначыў дырэктар асацыяцыі. «Пры гэтым, калі некаторыя аўташколы абмежаваліся павелічэннем кошту навучання на 7% (пазаведамаснай аховы), то ў іншых яна вырасла больш чым на 60% (Жакей, Аўтаправа)», - дадаў ён.
Працэс закрануў не толькі сталічныя арганізацыі - так, да прыкладу, намер падняць з 1 чэрвеня гэтага года кошт сваіх паслуг на Br100 тыс. выказала адна з Гарадзенскіх аўташкол.
Асноўнай прычынай, што змушае навучальныя арганізацыі ісці на падаражанне, Андрэй Максімаў назваў іхняе жаданне павысіць заробкі выкладчыцкаму складу. Таксама аўташколы, калі перайшлі на іншамаркі, сутыкнуліся з праблемамі, звязанымі з імпартам запчастак.
Кошт паліва беларускія аўташколы традыцыйна выводзяць за кошт навучання - паказваючы абедзве гэтыя лічбы асобна. Таму, збіраючыся навучацца кіраванню аўто, неабходна ўлічваць таксама высахлую ўзрослы кошт паліва.