Інтэрнэт-канал у напрамку Еўропы пашкоджаны
- 4.05.2011, 19:37
У Польшчы 4 мая абарваліся валаконна-аптычныя лініі сувязі, па якіх аператары Level 3 і TimeNet прадастаўляюць доступ да заходняга сегменту Інтэрнэт для Беларусі.
Аб гэтым БелТА паведаміў начальнік групы па інфармацыі і камунікацыі РУП «Белтэлекам» Аляксей Федарынчык.
«У выніку здарэння могуць назірацца часовыя цяжкасці пры доступе да некаторых рэсурсаў сеткі», - адзначыў ён. Зрэшты, у цяперашні час польскі бок вядзе аднаўленчыя работы. Пашкоджанне кабеляў можа быць ліквідаванае ўжо да заўтрашняй раніцы, ягонай прычынай маглі стаць будаўнічыя працы.
«Гэтая сітуацыя не крытычная, і яна будзе аператыўна ліквідаваная польскімі спецыялістамі», - запэўніў Аляксей Федарынчык. Да гэтага моманту могуць узнікнуць невялікія праблемы з доступам да рэсурсаў, размешчаных у заходнім сегменце Інтэрнэт.
У мінулым годзе падобная сітуацыя ўзнікла на расейскім напрамку. Тады з-за аварыі часова павузіўся знешні інтэрнэт-шлюз у напрамку Расеі.