BE RU EN

Беларусь будзе пастаўляць супрацьтанкавы ракетны комплекс ананімнаму пакупніку

  • 4.05.2011, 19:58

Заключаны першы кантракт на пастаўку беларускіх супрацьтанкавых ракетных комплексаў «Каракал».

Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Беларусі Сяргей Гурулёў на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Менску, паведамляе РІА «Новости».

«Кантракт заключаны на выставе IDEX ў Абу-Дабі», - сказаў Гурулёў. Пры гэтым ён не патлумачыў, якая краіна з'яўляецца пакупніком «Каракала».

Міжнародная выстава ўзбраенняў у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах IDEX-2011 адбылася ў канцы лютага.

Дадзенае ўзбраенне вырабляюць сумесна Беларусь і Украіна.

«Гэтая ўстаноўка беларуска-ўкраінскай вытворчасці, але аснова – беларуская», - сказаў Гурулёў.

Комплекс «Каракал» змантаваны на базе лёгкабраніраванага аўтамабіля, які складаецца з двух ізаляваных адсекаў. У пярэднім адсеку размяшчаецца экіпаж з двух чалавек, а ў заднім - баявы модуль. Аснову баявой мошчы «Каракала» складае пускавая ўстаноўка з чатырма гатовымі да пуску супрацьтанкавымі ракетамі.

Апошнія навіны