BE RU EN

Чарговыя прамежкавыя перамовы па расейскім крэдыце

  • 5.05.2011, 17:18

Расея працягвае перамовы аб прадастаўленні Беларусі дзяржкрэдыту, заявіў на брыфінгу віцэ-прэм'ер - міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын.

Па ягоных словах, сёння ён правядзе прамежкавую сустрэчу з міністрам фінансаў Беларусі, падчас якой будзе абмяркоўвацца аплатны баланс Беларусі і ўмовы прадастаўлення дзяржкрэдыту, паведамляе Прайм-ТАСС.

Кудрын адзначыў, што выдача крэдытных рэсурсаў Беларусі павінная быць абумоўленая прыняццем мер па аздараўленні беларускай эканомікі. Ён не стаў удакладняць, якія гэта могуць быць патрабаванні.

Апошнія навіны