BE RU EN

Валюту на «сацыяльныя мэты» адбіраюць з абменнікаў на мяжы

  • 6.05.2011, 11:15

Нацбанк дазволіў прымежным абменнікам не прадаваць насельніцтву здадзеныя даляры і еўра.

Гэтую інфармацыю «КП» пацвердзіў начальнік упраўлення інфармацыі Нацбанка Анатоль Драздоў.

- Нацбанк сваім лістом дазволіў Беларусбанку, які мае абменныя пункты на памежпераходах, не прадаваць наяўную ў іх валюту, - распавёў Анатоль Драздоў. - Валюта, якая ў іх назапашваецца, будзе накіроўвацца на сацыяльныя мэты, а менавіта: яе будуць набываць людзі, якім патрэбнае лекаванне за мяжой, людзі, у якіх захварэлі ці памерлі блізкіх сваякі за мяжой, тыя асобы, якім трэба плаціць за навучанне за мяжой.

Здадзеныя ў прымежных абменніках замежныя грошы будуць інкасаваць, а потым размяркоўваць сярод тых, каму яны неабходныя.

Як распавялі ў ААТ «АСБ Беларусбанк», парадак размеркавання гэтых сродкаў будзе распрацаваны ў бліжэйшы час.

Апошнія навіны